Для палітвязьня Мікалая Статкевіча не прынялі мэдыкамэнты
У Шклоўскай калёніі № 17 не прынялі мэдыкамэнты для экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Мікалая Статкевіча ад яго жонкі Марыны Адамовіч.
Яна спрабавала перадаць мужу лекі, каб падрыхтаваць яго да этапу.
«Паколькі ён кашляе тры тыдні, то я спрабавала яму перадаць супрацькашлевыя сродкі, сардэчныя і гэтак далей. Спачатку сталі афармляць, паклікалі фэльчара, але ўсё ж не прынялі. Сказалі, што яму не патрэбна. 12 студзеня ў яго суд. Калёнія просіць перавесьці Мікалая ў турму. Ён пра гэта й сам казаў.
Ад 16 сьнежня Мікалай Статкевіч утрымліваецца ў памяшканьні камэрнага тыпу калёніі № 17. Судовая камісія прызнала яго злосным парушальнікам рэжыму. Былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.