Amnesty International у Галандыі: Рады вызваленню Алеся Бяляцкага, працягваем змаганне за Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава

Днямі кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад актывістаў галандскага аддзялення Amnesty International, якія падчас зняволення беларускага праваабаронцы ладзілі даволі арыгінальныя акцыі ў яго падрымку.

“Для нас было невымоўнай радасцю пачуць пра вашае вызваленне ды пабачыць вас зноў на волі. Мы часта пра вас узгадвалі на працягу апошніх трох гадоў. У гэты час мы пастаянна правяралі, ці памятае пра вас Амбасада Беларусі ў Нідэрландах, а праз яе – і беларускія ўлады”, – так пачынаецца гэты вітальны ліст. 

Галандскае аддзяленне AI сабрала амаль 100 тысяч подпісаў за вызваленне Алеся

Сярод іншага, актывісты AI адзначалі 51-ы дзень народзінаў Алеся Бяляцкага на прыступках Амбасады і з дапамогай 6,000 банкаўскіх пераводаў [адзін сімвалічны перавод складаў адзін еўрацэнт – рэд.] заклікалі ўлады зняць абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў ды неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу. Галандскае аддзяленне AI сабрала амаль 100 тысяч подпісаў за вызваленне Алеся.

“Мы ведаем, што вашае вызваленне не з\’яўляецца безумоўным, як мы таго хацелі б. Мы будзем працягваць уважліва сачыць за становішчам у Беларусі, і нашая ўвага будзе асабліва засяроджаная на вызваленні Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава, якія дасюль утрымліваюцца ў зняволенні– гаворыцца далей у лісце. –Мы радыя, што вы можаце працягваць змаганне “Вясны” за правы чалавека ў Беларусі, і будзеце працягваць падтрымліваць нас у гэтым”.

Галандскае аддзяленне AI сабрала амаль 100 тысяч подпісаў за вызваленне Алеся

Нагадаем, што Мікалай СтаткевічЭдуард Лобаў і Алесь Бяляцкі былі прызнаныя праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнямі сумлення.

spring96.org