Апытанка на "Нашай Ніве": Хто, па-вашаму, павінен стаць адзіным лідарам апазіцыі на сёння?
Па выніках апытанкі, праведзенай на сайце “Нашай Нівы”, з вялікім адрывым чытачы гэтага выдання лічаць, што такім чалавекам павінен стаць Мікалай Статкевіч.
Таццяна Караткевіч (266 – 8%)
Анатоль Лябедзька (56 – 2%)
Уладзімір Някляеў (126 – 4%)
Павел Севярынец (176 – 5%)
Мікалай Статкевіч (1648 – 50%)
нехта новы (335 – 10%)
пакуль такога не бачыцца, а будзе момант — будзе і лідар (665 – 20%).
Апытанка насіла “закрыты” характар – чытачы маглі аддаць свой голас за “кандыдата” з прапанаванага спіса. У галасаванні ўзялі ўдзел 3292 чалавекі.