Актуальна

Апытанка на "Нашай Ніве": Хто, па-вашаму, павінен стаць адзіным лідарам апазіцыі на сёння?

Па выніках апытанкі, праведзенай на сайце «Нашай Нівы», з вялікім адрывым чытачы гэтага выдання лічаць, што такім чалавекам павінен стаць Мікалай Статкевіч.

Вынікі апытанкі:

Таццяна Караткевіч (266 — 8%)
 
Анатоль Лябедзька (56 — 2%)
 
Уладзімір Някляеў (126 — 4%)
 
Павел Севярынец (176 — 5%)
 
Мікалай Статкевіч (1648 — 50%)
 
нехта новы (335 — 10%)
 
пакуль такога не бачыцца, а будзе момант — будзе і лідар (665 — 20%).
 
Апытанка насіла «закрыты» характар — чытачы маглі аддаць свой голас за «кандыдата» з прапанаванага спіса. У галасаванні ўзялі ўдзел 3292 чалавекі.