Навіны

Беларускім уладам трэба зняць санкцыі са свайго народу

Круглы стол «Еўрапейская палітыка суседства — чаканні Беларусі» арганізавала правацэнтрысцкая кааліцыя з удзелам прадстаўнікоў дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).

Мы заўважаем прагрэс у Беларусі, але не зусім задаволеныя, адзначыў на круглым стале кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Богдан Здроеўскi.

«Мы можам даваць крэдыт даверу, але мы не пойдзем на кампраміс з нагоды прынцыповых рэчаў — такіх, як павага да правоў і свабод чалавека», — адзначыў ён.

Здроеўскі падкрэсліў: «Калі мы здымаем санкцыі з Беларусі, мы чакаем, што беларускія ўлады здымуць санкцыі з свайго народа».

Еўрадэпутат падкрэсліў, што ў Бруселі чакаюць свабодных і справядлівых выбараў і з’яўлення апазіцыі ў парламенце. Ён і іншыя еўрапейскія палітыкі падкрэслівалі важнасць надыходзячай кампаніі, называючы яе фінальным тэстам для беларускіх уладаў.

«Брусэль адкрыты для беларусаў. Вы ў еўрапейскай сям’і, цікавыя нам, і мы гатовыя дапамагчы», — падкрэсліў кіраўнік дэлегацыі.

Пасля аднаўлення дыялогу з афіцыйным Мінскам у ЕС ёсць спакуса кантактаваць толькі з уладамі, бо ўлады могуць рэальна ўздзейнічаць на працэс, адзначыў пад час круглага стала кіраўнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Ён мяркуе, што вельмі важна, каб гэта не абмяжоўвала «кантакты і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі часткай беларускага супольнасці». Мілінкевіч заклікаў у дачыненнях з Беларуссю выкарыстоўваць палітыку «пакрокавага збліжэння».

«Вельмі важна, каб у грамадстве расла вера, што мы можам быць больш еўрапейскімі, можам вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю расла. Зараз тэндэнцыя — іншая, праеўрапейскія настроі памяншаюцца », – сказаў Мілінкевіч.

Асноўнай палітычнай падзеяй гэтага года будуць парламенцкія выбары, адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён лічыць, што размарозка адносінаў і адмена санкцыяў — гэта толькі аванс для беларускіх уладаў.

«Беларуская апазіцыя — адзіная ў тым, што павінна быць зроблена падчас любых выбарчых кампаніяў. Мы вылучылі тры асноўныя пункты: у выбарчыя камісіі павінны патрапіць члены апазіцыйных партый, назіральнікі павінны бачыць падлік галасоў, павінны быць уведзеныя абмежаванні для ўдзелу ў датэрміновым галасаванні», — лічыць Губарэвіч.

Ён лічыць, што пры выкананні гэтых умоў апазіцыя патрапіць у парламент.

Слухачы мелі магчымасць задаць пытанні, якой пакарысталіся вельмі актыўна. Намесніца старшыні Руху «За Свабоду», адна з кіраўніцай правацэнтрысцкага жаночнага форуму Галіна Скараход запыталася пра супрацу з беларускімі жаночымі арганізацыямі, а сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка пра неабходнасць супольнага змагання з наркатрафікам з расійскага боку.

Ці гатовы Еўразвяз да таго, што на парламенцкіх выбарах могуць паўтарыцца падзеі снежня 2010 года, калі была разагнаная акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў? — запытаўся ў еўрапейскай дэлегацыі сябра Руху «За Свабоду», былы палітзняволены Андрэй Клімаў.

Прадстаўнікі EPP адзначылі, што не могуць сабе дазволіць неабгрунтаванага аптымізму, але і безгрунтоўнага песімізму.

Вольга Быкоўскаяpyx.by