Аргкамітэт кангрэса дэмсілаў пачынае паездкі па рэгіёнах

19 сакавіка ў Бабруйску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Някляевым і Генадзем Фядынічам.

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў Мікалай Статкевіч і запрасіў сваіх прыхільнікаў на сустрэчу.

“Аргкамітэт кангрэса дэмакратычных сіл пачынае сустрэчы ў рэгіёнах. Вось аб\’ява першай з іх.

У Бабруйску 19 сакавіка адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, Уладзімерам Някляевым і Генадзем Фядынічам. Сустрэча ладзіцца ў рамках “Клубу імя Яна Хадкевіча”. На ёй госці распавядуць аб Кангрэсе дэмакратычных сіл, а таксама пра сваю палітычную і грамадскую дзейнасць. Кожны, хто жадае, зможа задаць ім пытанні. Прыходзьце на офіс аб\’яднаных дэмакратычных сіл Бабруйска па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 173-а у 15:00″.

Нагадаем, што 17 снежня 2015 года група вядомых прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячоў заклікала апазіцыю да кансалідацыі і правядзення кангреса дэмсіл для выпрацоўкі далейшых дзеянняў. На наступны дзень палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі аб стварэнні агкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса. У аргкамітэт ад пачатку ўвайшлі Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў і Генадзь Фядыніч.
 
18 лютага аргкамітэт назваў магчымую дату форума — 14 альбо 15 мая гэтага года. Чакаецца, што ў ім возьме удзел каля 500 чалавек.