Мікалай Статкевіч: Прадпрымальнікі выйдуць на акцыю ў Дзень Волі

Усім трэба змагацца з бандай, якая захапіла ўладу, мяркуе лідар апазіцыі.

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч, які быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 14 сакавіка ля Дома ўрада, у інтэрв\’ю charter97.org ацаніў яе вынікі:

«Гэта акцыя ўваходзіць у той агульны план, які я называю «пашырэнне прасторы свабоды». Відавочна што цяпер пратэстныя настроі з боку ІП трохі зменшыліся, людзі спрабуюць адаптавацца да сітуацыі, у якой апынуліся, спрабуюць працаваць з тымі дакументамі, якія ў іх ёсць. Але відавочна, што трэба чакаць росту пратэстных настрояў, калі ў прадпрымальнікаў зноў пачнуць канфіскоўваць тавар.

Учора да Дома ўрада выйшла досыць шмат людзей. Мяркую, што гэтая акцыя агульнай кампаніі аб абароне правоў прадпрымальнікаў была паспяховай. Улады ўспрынялі акцыю вельмі хваравіта, адчувалася іх напружанне», – сказаў Статкевіч.

Сёння апазіцыя павінна быць кансалідаванай, мяркуе палітык.

«Рады, што ў барацьбу вяртаюцца лідары прадпрымальнікаў, якія адзін час страцілі актыўнасць. Я ж не магу развязаць усе задачы адзін – калі ў апазіцыі адзін лідар, то яго лёгка знішчыць. Дэмакратычныя сілы павінны дзейнічаць больш актыўна, бо наперадзе нас чакаюць драматычныя падзеі. У гэтай сітуацыі апазіцыя павінна дзейнічаць больш кансалідавана.

Асноўная акцыя далей – у Дзень Волі. Мы падалі заяўку і чакаем рэакцыі ўладаў. Акцыя ў любым выпадку адбудзецца і пройдзе ў цэнтры Менска.

Я заклікаюць прадпрымальнікаў выйсці на акцыю. У многіх ужо паспела перакананне, што развязваць іх эканамічныя праблемы без палітычных немагчыма. Сябры, давядзецца ўсім разам брацца і развязваць нашу агульную праблему – дыктатуру. Адзін чалавек арганізаваў банду і захапіў уладу. Гэтая банда акупавала краіну. З імі і трэба змагацца нам усім разам», – перакананы адзін з лідараў апазіцыі.