Актуальна

Беларускія апазіцыянеры абмеркавалі з уладамі Літвы беларускую АЭС

Беларускія апазіцыянеры сустрэліся з дэпутатамі літоўскага Сейму новага склікання. У Сейме выступілі прадстаўнікі руху «За свабоду», кампаніі «Гавары праўду!», АГП, Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», БХД ды партыі «Зялёныя». Палітыкі абмеркавалі пытанні, якія турбуюць абодва бакі, у тым ліку атамны праект уладаў Беларусі.