Грамадская акцыя

Беларусы запатрабавалі вярнуць уладу народу

 

Сёння а 18.00 на плошчы Свабоды ў Менску прайшла мірная акцыя пад лозунгам «Вярнуць уладу народу!».

Пастанова аб правядзенні акцыі была прынятая Радай Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў верасні і пацверджаная ў кастрычніку гэтага года.

Аб правядзенні акцыі Менгарвыканкам папярэдзілі лідар беларускай апазіцыі, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч і беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

 

 

Онлайн-трансляцыю акцыі вялі «Радыё Свабода» і «Наша Ніва».

18.40 Акцыя закончылася. Дзякуй, што былі з намі!

18.39 «Мы будзем выходзіць на вуліцы, бо гэта вельмі важна. Мы будзем даваць сігнал нашаму грамадству, што баяцца не трэба. Калі мы спынімся, то пачнецца ціск на ўсё незалежнае грамадства, незалежныя арганізацыі, СМІ.

Людзі, якія прыходзяць на акцыі, абараняюць сваёй адвагай усіх астатніх, прымаючы ўдар на сябе. Мы будзе трымаць вуліцу да таго часу, пакуль на гэтай вуліцы не апынецца ўся Беларусь

Большасць беларусаў ненавідзяць рэжым Лукашэнкі і ўлады. Уся Беларусь чакае калі на акцыю выйдзе шмат людзей і рана ці позна яны выйдуць.

Мы павінны праз вуліцу вярнуць Беларусь. Як казаў калісьці Напалеон, для перамогі патрэбны каэфіцыент баявога духу і гармат 3:1. Мы паказалі, што ў нас цяпер баявы дух значна вышэйшы, чым 20 гадоў таму, і мы не аддамо Беларусь дыктатуры», – заявіў Статкевіч журналістам пасля заканчэння акцыі.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.30 Статкевіч: «Дарагія сябры, дзякуй, што прыйшлі на акцыю. Нас тут цяпер няшмат, але лёс краіны заўсёды залежала ад гераічнай меншасці. Мы гатовыя абараняць нашу краіну нават коштам нашых жыццяў! І пакуль мы гатовыя на гэта, Беларусь будзе жыць. Жыве Беларусь!». Мікалай Статкевіч абвясціў аб заканчэнні акцыі.

18.28 Людзі скандуюць: «Няма імперыі! Няма Расеі! Няма Лукашэнкі! Так незалежнасці! Так Беларусі! Жыве Беларусь! Незалежнасць!»

 

 

 

 

18.27 Севярынец: «Нягледзячы на тое, што ў рэжыму тысячы гэбістаў, міліцыянтаў і вайскоўцаў, ён не змог заткнуць нам рот. У нас – тысячы людзей, гатовых абараняць свабоду і незалежнасць. Яны не змогуць здаць Беларусь Расеі. Не імперыі!»

18.25 Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.24 У 1996 людзі яшчэ не разумелі, хто знаходзіцца ва ўладзе. Яны яшчэ не разумелі, што нельга галасаваць датэрмінова. А датэрміновае галасаванне ішло тады 2 тыдні. Цяпер мы збіраем тое, што было пасеяна тады. Беларусь апынулася ў ізаляцыі, без сяброў, саспустошанай эканомікай. Нас чакаюць яшчэ вялікія выклікі. Але мы цяпер іншыя. Калі ў нас зноў з\’явіцца шанец памяняць уладу – мы да гэтага гатовыя. Беларусь чакае перамен! І мы больш не дазволім, забраць у нас свабоду! Мы гатовыя змагацца за свабоду! Жыве Беларусь!» – заявіў Мікалай Статкевіч.

18.20 Статкевіч: «24 лістапада 1996 года пачаўся хросны ход для патрыётаў Беларусі Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. Я прапаную ўшанаваць памяць гэтых герояў хвілінай маўчання».

 

 

 

 

18.15 Някляеў: «У краіне кіруе крымінал. Вярніце мову, герб, сцяг!»

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.10 Кажа Мікалай Статкевіч: «Людзей саджалі ў турмы і нават забівалі. Нас цяпер менш, але нас будуць тысячы і тысячы».

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.09 Сустаршыня аргкамітэта для стварэння БХД Павел Севярынец заявіў на мітынгу: «20 гадоў яны парушалі ўсе законы і запаветы, але свабода пераможа!». Людзі скандуюць імёны беларускіх палітвязняў.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.03 На плошчы Свабоды сабралася ўжо амаль 200 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Ёсць і сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.02 На плошчы Свабоды гучыць лозунг «Жыве Беларусь!». Някляеў абвясціў аб пачатку мітынгу. «20 гадоў таму мы не спынілі дыктатуру, але гэта часова», – заявіў Някляеў.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.01 Статкевіч і Някляеў заклікаюць людзей не баяцца рэжыму, які ўжо збанкрутаваў фінансава.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

18.00 На плошчы Свабоды з’явіліся Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў. Мікалай Статкевіч: «Мы прыйшлі, каб нагадаць аб тым злачынстве, якое рэжым учыніў 20 гадоў таму. Ва ўлады цяпер няма грошай, каб разагнаць наш пратэст. Не бойцеся, падыходзіце!», – Статкевіч заклікаў удзельнікаў акцыі.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

charter97.org