Выбары

БХД: Не будзем удзельнічаць у выбарах, бо не могуць вылучацца Статкевіч і Саннікаў

Партыя БХД назвала «прэзідэнцкія выбары» палітычнай кампаніяй Лукашэнкі і Ярмошынай.

«Мы не будзем вылучаць свайго кандыдата, а таксама падтрымліваць кагосьці публічна. Для нас кампанія, якую рыхтуюць Лукашэнка і Ярмошына, не выбарчая, а палітычная. Мы будзем праводзіць кампанію салідарнасці з Мікалаем Статкевічам і ўсімі палітвязнямі», – адзначыў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Яшчэ адзін сустаршыня партыі Віталь Рымашэўскі падкрэсліў, што ў БХД ёсць прэтэндэнты, годныя вылучацца кандыдатамі ў прэзідэнты. «Але мы не будзем вылучаць свайго кандыдата ў варунках, калі Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў, іншыя кандыдаты на выбарах 2015 года не могуць абірацца», – сказаў ён.

Разам з тым для адстойвання права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары БХД удзельнічае ў кампаніі назірання «Права выбару», мэта якой – фіксацыя рэальнай яўкі выбаршчыкаў і выяўленне фактаў прымусу і фальсіфікацый.

Хартыя\’97