Больш за 200 чалавек прайшлі крыжовым шляхам у Курапатах.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва.
Чаму маліліся?
У Курапатах зранку 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна. Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмантпатлумачыла гэта распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Прывядзём у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па пэрымэтры не было».
Удзел у крыжовым шляху ўзялі каля 220 чалавек, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
![Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы](https://gdb.rferl.org/7A175194-B209-4364-A9BD-7AE070AF1125_w650_r0_s.jpg)
Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы
У крыжовым шляху ўзяў удзел пратэстанцкі сьвятар Антоній Бокун. Спачатку ўдзельнікі шляху набажэнства некалькі малітваў на «Галгофе», а таксама гімн «Магутны Божа», пазьней — спусьціліся ў той бок урочышча крыжовай хадой, дзе сёньня пачалі ставіць плот. Там і па дарозе таксама зачыталі некалькі малітваў.
![](https://gdb.rferl.org/ABBCF412-1251-468F-8622-671BB2526CD5_w650_r0_s.jpg)
Вернікі чыталі малітвы і сьпявалі рэлігійныя песьні.
![](https://gdb.rferl.org/2594F9C3-2E79-4C92-8F76-CA4DF044BAED_w650_r0_s.jpg)
На ўваходзе ва Курапаты і ля «Галгофы» дзяжурылі людзі ў цывільным, вялі відэафіксацыю. Супрацоўнікі міліцыі удзельнікам крыжовага шляху не заміналі.
![Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч](https://gdb.rferl.org/FB0FF657-57FE-4C19-8D18-1F70DB2C202C_w650_r0_s.jpg)
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч
Сярод удзельнікаў крыжовага шляху быў дарадца амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вацэхоўскі. Таксама ў Курапаты прышлі палітыкі Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч, блогеры Эдуард Пальчыс і Антон Матолька, а таксама бізнэсовец Павал Белавус.
![](https://gdb.rferl.org/BCB18F7A-B6FA-4457-88BF-AFC1C4EAADA7_w650_r0_s.jpg)
Як сказаў адзін зь вернікаў, іх малітвы і сёньняшні чын наўпрост зьвязаныя з ранішнімі падзеямі ў Курапатах.
![](https://gdb.rferl.org/B714140F-71B2-4308-8373-3905A5C8DD20_w650_r0_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/5D5C50D1-EA70-479E-84EA-D01CEB39B69C_w650_r0_s.jpg)
святар Антоній Бокун
![](https://gdb.rferl.org/CC7BAF66-9131-4FA3-9B17-EE0AC0769960_w650_r0_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/1EBED7E0-9522-40BB-9421-2F3288FA85B1_w650_r0_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/D45FF89F-0113-4F33-BB60-A4EAA014C518_w650_r0_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/65DFF430-2F91-4D7D-8465-24CF4F60D0CC_w650_r0_s.jpg)
![Блогер Эдуард Пальчыс (зьлева)](https://gdb.rferl.org/A45B6D01-0DEB-4D88-8F55-7B4CA40DDD6C_w650_r0_s.jpg)
Блогер Эдуард Пальчыс (зьлева)
![](https://gdb.rferl.org/60A16325-BC83-4620-B423-85A04961C16B_w650_r0_s.jpg)
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Усе фотаздымкі Радыё Свабода