2020

2020Палітвязні

Кампанія салідарнасці працягваецца. “Хросныя” з’явіліся ў Статкевіча, Севярынца і Ушака

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

| На фота: Маргарэтэ Баўзэ і Мікалай Статкевіч

Маргарэтэ Баўзэ, якая з’яўляецца прадстаўніцай па пытаннях правоў чалавека парлямэнцкай групы “Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, узяла “шэфства” над Мікалаем Статкевічам.

Read More
2020Выбары

Статкевіч, Кавалькова, Хашчавацкі, АГП і БХД. Хто падтрымлівае Сьвятлану Ціханоўскую

| На фота: Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры) на перадвыбарчым пікеце ў Менску, 19 ліпеня 2020 году

У сьпісе давераных асобаў, пададзеным у ЦВК, няма ні Марыі Калесьнікавай, ні Веранікі Цапкалы.

Першыя выбарчыя пікеты Сьвятланы Ціханоўскай прайшлі ў мінулую нядзелю, 19 чэрвеня, у Дзяржынску і Менску.

Read More
2020ВыбарыПалітвязні

У Гомелі міліцыя не дала Уладзіміру Няпомняшчых агітаваць супраць Лукашэнкі

У Гомелі ў Доме культуры таварыства глухіх 18 ліпеня адбылася сустрэча выбаршчыкаў дзеля агітацыі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Выбарчы кодекс дазваляе і такія сустрэчы. Ініцыятарам яе стаў вядомы ў горадзе актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых.

Read More
2020Палітвязні

Сяргея Спарыша прызналі палітычным зьняволеным. Ён ужо 24-ы палітвязень

Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычным зьняволеным актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, супраць якога завялі крымінальную справу за «ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», пры прыняцьці рашэньня аб прызнаньні палітвязьнем Спарыша кіраваліся тымі ж крытэрамі, што ў выпадку іншых прызнаных палітвязьнямі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

Read More