2020

2020АктуальнаПалітвязні

Духоўная рэвалюцыя беларускай нацыі

Вялізарную павагу і захапленне выклікаюць людзі, якія выходзяць. Яны і масавы валанцёрскі рух – гэта яскравыя сведчанні з’явы, якую б я назваў “Духоўная рэвалюцыя беларускай нацыі”.

За апошнія месяцы мы і ўвесь свет убачылі цудоўнае пераўтварэнне сукупнасці запалоханых індывідуалістаў у вольналюбівую салідарную беларускую нацыю.

Read More
2020ВідэаПалітвязні

Прэмія імя Сахарава [2020]

Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі.

У паведамленьні Эўрапалямэнту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку палітвязень Мікалай Статкевіч.

Read More
2020ВідэаПалітвязні

Асабістыя ворагі Лукашэнкі | Личные враги Лукашенко

Да і пасля выбараў у Беларусі з’явілася беспрэцэдэнтная колькасць палітычных зняволеных.

Каля ста з іх ужо атрымалі такі статус, яшчэ каля чатырох соцень чалавек – пакуль не прайшлі праз маніторынг праваабаронцаў.

Read More
2020Відэа

23-га верасня ў жодзінскай турме радыё зранку не працавала

Верагодна, каб захаваць у тайне ад шчаслівага народа радасную падзею – інагурацыю ўсенародна абранага.

Уключылася каля 15-ці і пачало круціць інагурацыю. Ну, каб народ узрадаваўся. А каб гэту радасць замацаваць, запіс гэты пачалі круціць кожны дзень.

Read More
2020ВідэаГрамадская акцыя

Партызанскі марш. 71 дзень пратэстаў, 18 кастрычніка

У нядзелю, 18 кастрычніка, беларусы выходзяць на Партызанскі марш.

Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы @Страна для жизни Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.

Read More