Лісты на волюСвята

Чаканне дзівосаў…

Гэтыя святочныя дні, напоўненыя чаканнем дзівосаў, Мікола Статкевіч праводзіць у ШІЗА. Чарговая “спецаперацыя”, верагодна. Тэрмін “пакарання” мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усё святы. А тое ж у адзіночцы 1 метр на 3 можа расслабіцца, святочны настрой адчуць. Так і ўяўляю шыкоўны святочны стол на 1 базавую, якую, дарэчы, яму не кожны месяц удаецца атаварыць з-за ШІЗО. (На наступны скарыстацца “с’эканомленым” не дазваляюць).

Агулам, гэта ўжо не меньш, чым 21-е спагнанне з ліпеня.. Да хваробы палову часу Мікалай правёў у ШІЗА. Не скардзіцца. Іранізуе: “Наступны ліст (як мінімум) прапушчу з-за ШІЗА. Ну, крыху палянуюся пэўны час.  А то кінуўся трэніравацца”. [З ліста ад 19.12]

Ну і традыцыйна – пра надзённае:

“Трывожыць рост актыўнасці галоўнага саюзніка адносна нас. Калі памятаеш, падчас спаткання ў Гомелі я казаў табе, што каля Новага года яму трэба будзе вызначыцца з уласным палітычным лёсам. Бо ў сакавіку прыйдзецца агалошваць гэта. Таму рызыкі для нас узраслі.”

А яшчэ Мікалай прасіў перадаваць віншаванні ўсім прыстойным людзям і асабліва, тым, хто падтрымлівае нас [палітвязняў].

Вось, перадаю…

Марына Адамовіч, Facebook