Нобелеўская лекцыя жонкі Алеся Бяляцкага

10 снежня ў Осла праходзіць урачыстая цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У гэтым годзе яе атрымалі кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расійскі «Мэмарыял». Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду, бо ўжо больш за 15 месяцаў зняволены. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, ён дагэтуль за кратамі. Алеся Бяляцкага на ўрачыстасці прадстаўляе ягоная жонка Наталля Пінчук, а таксама яго сябры і калегі. Паслухайце яе выступ ў Осла.