Чым кормяць зняволеных?

“У тазіку, напоўненым бурай жыжкай, зняволеныя чарпаком спрабуюць знайсці парэшткі рыбы. Гэта відовішча, прыніжальнае для чалавечай годнасці”.

Так ахарактарызаваў харчаванне ў калоніі №17, што знаходзіцца ў Шклове, палітвязень Мікалай Статкевіч, кандыдат ў прэзідэнты на мінулых выбарах. Ён 12 студзеня быў этапаваны ў Шклоў з магілёўскай турмы, дзе правёў тры гады.

Марыне Адамовіч, жонцы палітвязня, стала вядома, што 2-га лютага Мікалай Статкевіч напісаў заяву начальніку калоніі з просьбай праверыць адпаведнасць ўкладання мяса і рыбы нормам, ўсталяваным Пастановай СМ для зняволеных і абвясціць яму вынікі праверкі. Марына расказала:

— Мікалай паведаміў, што параўнанне харчавання ў калоніі і турме аказалася яўна не на карысць калоніі, хаця ў калоніі нашмат меньш людзей – 1300 чалавек, у турме было 2000, але нават там кармілі лепей, хаця нормы там горшыя.

“Тут, у тазіку, напоўненым бурай жыжкай, зняволеныя чарпаком спрабуюць знайсці парэшткі рыбы. Гэта відовішча, прыніжальнае для чалавечай годнасці.
У парушэнне “тэхналагічных карт”, тут мяса, жылы, косці, храсткі перамолваюць на магутнай мясарубцы з тонкімі адтулінамі. Гэта і называецца “мясам” – так апісаў гэта Мікалай Статкевіч.

Літаральна праз дзень, 4-га лютага яму патлумачылі, што “закладка” мяса адбываецца “пад кантролем асуджаных”. “Гучала гэта добра, але цалкам не супадала з жорсткай рэальнасцю, якую я бачу ў сваёй талерцы. Калонія павінна з\’ядаць за дзень 120 кг мяса… Добрыя грошы для добрых “тэхнолагаў”, –  напісаў палітвязень.