Павіншуйце палітвязня!

26 лютага свой дваццаць чацвёрты дзень народзінаў сустрэне Яўген Васьковіч.

Павіншаваць палітвязня вы можаце па адрасе:

212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15

У траўні 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю.

Малады чалавек растлумачыў матывы свайго ўчынку жаданнем адказаць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ўжываюць непрапарцыйныя дзеянні ў дачыненні да дэмакратаў.

Спачатку Яўген адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 году пераведзены на больш жорсткі рэжым — у турму № 4 у Магілёве. Там ён шмат разоў трапляў у штрафны ізалятар, дзе правёў агулам 247 дзён. 12 кастрычніка 2014 года быў зноў пераведзены ў  калонію №15 у Магілёве