Цяпер «паласаты»
З ліста ад 27.06.2022
«Ужо коратка пісаў табе раніцай 24.06 праз некалькі гадзін па прыездзе сюды, у ПК-13. Калі падрабязней, то з Гомеля выехалі вечарам 20.06. Было вельмі горача, у вагоне чакалі некалькі гадзін, пакуль паедзем. […] У Віцебску па прыездзе і пры ад’ездзе прыйшлося шмат цягацца па калідорам з сумкай. А сумка цяжкая, бо адны матэрыялы «справы» на шмат цягнуць. І я яшчэ не зусім адыйшоў ад ковіда. […]
Зараз адчуваю сябе добра. У першы ж дзень пераапранулі. Цяпер «паласаты»
Сёння дзень быў вельмі спякотным, але ў камеры прахалодна. Умелі раней будаваць «
Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае
Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі».