Тры гады ў турме – што гэта азначае…

Чым адрозніваюцца ўмовы ўтрымання ў калоніі і турме? Падаем вытрымкі з крымінальна-выканаўчага заканадаўства.

Як паведамлялася раней, адміністрацыя шклоўскай ПК-17 папрасіла перавесці Мікалая Статкевіча “для далейшага адбыцця пакарання ў турму тэрмінам на 3 гады”.

Безумоўна, гэта лішні раз сведчыць ад тым, што ў краіне пануе беззаконне. Нават у калоніі ва ўмовах ізаляцыі, пад пастаянным наглядам і канвоем, Мікалай Віктаравіч працягвае пужаць “пераможцаў”. Ні паўгады ў СІЗА КДБ, ні беззаконны суд, які прадэманстраваў, што правасуддзе ў краіне памерла, ні самы жорсткі сярод фігурантаў “справы” па 19 снежня 2010 года прысуд, ні накіраванне ў “прыдворную” калонію, не дало супакоіцца і адчуць сябе ў бясьпецы тым, хто на ўвесь сьвет аб’яўляе аб “элегантнай перамозе” і “ўсенароднай падтрымцы”.

Цяпер яны вырашылі цалкам ізаляваць Мікалая Статкевіча, накіраваўшы яго у турму ва ўмовы строгага рэжыма.

У крымінальным заканадаўстве Беларусі існуе прынцып суразмернасці пакарання здзейсненаму парушэнню. Відавочна, што адсутнасць біркі з прозьвішчам у камеры ШІЗА – дастатковая нагода для трох гадоў у турэмнай камеры. Дык якія ж асаблівасці адбыцця пакарання ў турме ў параўнанні з вызначаным судом узмоцненым рэжымам у калоніі?

У калоніі асуджаныя ўтрымліваюцца ў “звычайных жылых памяшканнях” (у выпадку з Мікалаем Статкевічам – казарменнага тыпа на 80-100 месцаў). Побач маецца так званая “атрадная зона”, дзе ў вольны час зняволены можа знаходзіцца безперашкодна і нават у “вольнай” вопратцы на сьвежым паветры неабмежаваны час.

У турме – гэта заўсёды камера, якую зняволены можа пакідаць толькі для прагулкі, працягласць якой не перавышае адной гадзіны у суткі.

Якія іншыя адрозненні прадугледжаны для калоніі і турмы:

Зняволены мае права:

Калонія ўзмоцненага рэжыму

Турма (строгі рэжым)

штомесяц расходваць грошы

пяць базавых велічынь

адна базавая велічыня

на спатканні (за год):

кароткатэрміновыя

доўгатэрміновыя

 

тры

два

 

адно

не дазволена

атрымоўваць пасылкі
альбо перадачы (за год)

тры

не дазволена

атрымоўваць бандэролі
ці мелкія пакеты (за год)

дзьве

адну

тэлефанаваць блізкім

не болей за 15 хвілін
па пісьмовай заяве

толькі ў выключных абставінах

Такім чынам, у выпадку пераводу ў турму Мікалай Статкевіч здолее мець толькі адно спатканне і адну бандэроль на працягу года, яго кантакты будуць абмежаваныя толькі сукамернікамі, калі такія будуць і адміністрацыей турмы. Цалкам адпавядае характару ўлады тых, хто дэкларуе прынцыпы гуманізму, дэмакратыі і верхавенства закона.