Смешна ўжо палохацца…
З ліста ад 05.06.2022
“Не хвалюйся за мяне, калі ласка. Я шмат праз што прайшоў, да ўсяго гатовы і нішто мяне не палохае. Ды й смешна палохацца на 66-м годзе такога насычанага жыцця. Тым болей недарэчна адмовіцца ад таго, што што было зроблена за другую палову гэтага жыцця. Калі ўжо столькі людзей падзяляюць такі шлях. Тым болей недарэчным для мяне было б спаскудзіць сваімі паводзінамі зробленае, каб уратаваць ад пакутаў яшчэ не пражытую (невядома якую) частку жыцця. Гэтага ніхто не дачакаецца.”
Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3
Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.