Лісты на волю

Смешна ўжо палохацца…

З ліста ад 05.06.2022

“Не хвалюйся за мяне, калі ласка. Я шмат праз што прайшоў, да ўсяго гатовы і нішто мяне не палохае. Ды й смешна палохацца на 66-м годзе такога насычанага жыцця. ? Тым болей недарэчна адмовіцца ад таго, што што было зроблена за другую палову гэтага жыцця. Калі ўжо столькі людзей падзяляюць такі шлях. Тым болей недарэчным для мяне было б спаскудзіць сваімі паводзінамі зробленае, каб уратаваць ад пакутаў яшчэ не пражытую (невядома якую) частку жыцця. Гэтага ніхто не дачакаецца.”

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.