Дзень Беларускай вайсковай славы. Мінск, Плошча Леніна [08.08.1992]
8 верасьня 1992 году грамадзкае аб’яднаньне Беларускі народны фронт «Адраджэньне» зладзіла 1-е сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы на плошчы Незалежнасьці ў Менску[1]. Сьвята таксама адзначылі ў Берасьці, Горадні і іншых гарадах Беларусі. Яго правялі на прапанову гісторыка Міхася Ткачова, які быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». Падчас сьвяткаваньня ў сталіцы грамадзкае аб’яднаньне «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў» зладзіла масавае прыняцьцё 12 афіцэрамі і 3000 жаўнерамі прысягі на вернасьць Беларусі[2]. 8 верасьня 1993 году Дзень беларускай вайсковай славы ў Горадні адсьвяткавалі шэсьцем праз цэнтар гораду, мітынгам у Старым парку і прысягай на вернасьць Беларусі. У 1996 годзе таксама адбыліся сьвяточныя шэсьці і мітынг. У 2000 годзе сьвяткаваньне суправаджалася запускам паветраных шароў зь бел-чырвона-белым сьцягам[3].
Уступнае слова да прысягі. Зянон Пазьняк і Мікола Статкевіч.
Лідары БЗВ у часы прысягі. Злева направа: Алесь Станкевіч, Аляксандр Кулеш, Валер Костка, Уладзімір Савянок, Мікалай Бірукоў, Мікола Статкевіч.
Жанчыны на прысягу сваіх мужчын апрануліся ўрачыста.
Падпісанне тэксту прысягі. На першым плане Мікола Статкевіч і Сяргей Навумчык.
Палкоўнік спецназа Уладзімір Барадач - другі злева.
Пісьменнік Артур Вольскі, вайсковец Мікалай Бірукоў, Зянон Пазняк.
Выступае Міхась Ткачоў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Подпалкоўнік запаса Генадзь Банкевіч (у цэнтры).
Уладзімір Барадач, Алесь Станкевіч, Мікалай Бірукоў.
На заднім плане – хор «Унія».
Добры чын