Дзень Волі • 2023

Дзень Волі 2023 немагчыма ўрачыста адзначыць у Беларусі. Таму 25 сакавіка святочны мітынг-канцэрт да 105-годдзя БНР праходзіць у Варшаве.

“Белсат” выступіў галоўным партнёрам святкавання. У 17:00 (15:00 па польскім часе) пачнецца мітынг-канцэрт з удзелам дыпламатаў, беларускіх палітыкаў, актывістаў і вядомых беларускіх музыкаў:

NRM.by, Dzieciuki, Lity Taler, SHUMA, ATESTA, ДОМ сувязі, Сяргей Доўгушаў, 23.34 Music Band, Кетеван, Пётр Клюеў.

Сярод гасцей мерапрыемства прадстаўнікі:

Прадстаўнікі пераходнага кабінета, офіса Святланы Ціханоўскай, НАУ, Рады БНР, Каардынацыйнай рады, палка Каліноўскага, кібер-партызанаў, паспалітага рушэння, моладзі Хабу, нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, арганізацыі РУХ, грамадскага аб’яднання “Беларусы Варшавы”, Рух салідарнасці “Разам”, свабодных спартсменаў, БХД, АПК, а таксама пасольстваў ЗША ў Польшчы і Польшчы ў Беларусі і часовая павераная Еўракамісіі ў Польшчы.