Навіны

Выстава “Шлях свабоды”

22 сакавіка 2023 года а 17-й гадзіне ў бібліятэцы імя Урублеўскага (г. Вільнюс, вул. Жыгімонта 1) адбылося адкрыццё выставы “Шлях свабоды”, прысвечаная аднаму з камандзіраў беларускага супраціву Мікалаю Статкевічу. Прысутнічалі дырэктар бібліятэкі Урублеўскага С. Нарбут, прадстаўнік Беларускай партыі Народная Грамада Я. Вільскі, кіраўнік гудскага культурнага таварыства А. Адамковіч, прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Р. Мотуз.

Гэтай выставай мы хочам паказаць, што свабода не падае з нябёсаў, мы павінны плаціць за яе і змагацца за яе.

У Беларусі ёсць гатовыя зрабіць гэта. Знаходзячыся ў турме, яны плацяць за свабоду.

Мы хочам звярнуць увагу на становішча тысяч беларускіх палітычных зняволеных. Статкевіч-навуковец, воін, дваранін духу, непарушны змагар за Вольную Беларусь.

Мікалай Віктаравіч Статкевіч-лідар партыі “Народная Грамада”, лідар палітычнага і сацыяльнага пратэсту ў краіне. Лаўрэат прэміі імя Вілі Бранта, лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава. Міжнародная амністыя тройчы прызнавала яго вязнем сумлення.