Дзень Волі павінен прадэманстраваць моц і еднасць беларускага народа.

У лістападзе мінулага года Рада БНК заклікала да ўтварэння аб\’яднанага аргкамітэта па правядзенні 25 сакавіка ў Мінску масавага святкавання 100-годдзя БНР.

8 студзеня адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных дзеячаў, якія падтрымалі гэтую ідэю. У паседжанні рабочай групы ўзялі ўдзел: Яўген Афнагель, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч.

16 студзеня а 14-й у офісе прафсаюза РЭП адбудзецца першае паседжанне аргкамітэта па масавым святкаванні 25 сакавіка ў Мінску. Запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія падтрымліваюць ідэю супольнага святкавання юбілейнага Дня Волі.

Рабочая група лічыць магчымай формай масавага святкавання шэсце ад пл. Я. Коласа да пл. Незалежнасці з наведваннем месцаў, звязаных з гісторыяй БНР – але ў той жа час адкрыта да абмеркавання іншых варыянтаў.

Рабочая група лічыць мэтазгодным падаць заяўку на святочнае шэсце ў Мінгарвыканкам, каб даць магчымасць і ўладзе падцвердзіць дэклараваную прыхільнасць да незалежнасці Беларусі.

Дзень Волі павінен прадэманстраваць моц і еднасць беларускага народа.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                             08.01.2018

Фэйсбук