Еўрадэпутаты выступілі з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю

Па ініцыятыве дэпутата Еўрапейскага Парламента ад Польшчы Марэка Мігальскага і швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights 15 дэпутатаў з розных краін зрабілі заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

“Апошнія справаздачы і заявы беларускіх праваабаронцаў пацвярджаюць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.

Як мінімум 12 палітычных зняволеных да гэтага часу знаходзіцца ў беларускіх турмах, у тым ліку, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, а таксама лідэр моладзевай апазіцыйнай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч.

1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў, чарговы прадстаўнік беларускай апазіцыі, быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Як сцвярджаюць беларускія і міжнародныя арганізацыі па правах чалавека, суд над ім быў неабгрунтаваным, палітычна матываваным і непразрыстым.

Больш за 40 беларускім грамадзянам абмежавалі правы і грамадзянскія свабоды ў выніку палітычна матываваных судовых працэсаў у 2011-2012 гг. Палітычныя зняволеныя, якіх вызвалілі з выпраўленчай калоніі, да гэтага часу не рэабілітавалі, і яны застаюцца на прафілактычным уліку.

Абаронцы правоў чалавека, юрысты, прадстаўнікі апазіцыі і незалежныя журналісты па-ранейшаму сутыкаюцца з пераследамі і рэпрэсіямі. Адной з мер, прынятых беларускімі ўладамі супраць іх, было абмежаванне на выезд з Беларусі. Падобнае абмежаванне ўжо было ўжыта, па меншай меры, у адносінах да 17 грамадзянам.

Турбуе таксама той факт, што Беларусь да гэтага часу не ўвяла мараторый на прымяненне смяротнай кары, у выніку чаго, у перыяд з 24 красавіка 2013 г. беларускія ўлады прысудзілі трох мужчын да смяротнага пакарання.

Мы таксама хацелі б звярнуць увагу на той факт, што Беларусь адмаўляецца супрацоўнічаць з міжнароднымі інстытуцыямі і арганізацыямі ў галіне правоў чалавека, а таксама ўвесь час ігнаруе абавязальніцтвы, якія ўзяла на сябе на міжнароднай арэне.

У сувязі з гэтым, мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Мы таксама заклікаем усе дзяржавы-члены ЕС і еўрапейскіх палітыкаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, да таго часу, пакуль нашы патрабаванні адносна правоў чалавека застаюцца нявыкананымі “, – паведамляецца ў заяве.

Падпісанты:

Marieluise Beck, German Bundestag
Sari Essayah, European Parliament
Michael Gahler, European Parliament
Katrin Göring-Eckardt, German Bundestag
Angelika Graf, German Bundestag
Marek Migalski, European Parliament
Dr. Bärbel Kofler, German Bundestag
Manuel Sarrazin, German Bundestag
Werner Schulz, European Parliament
Marina Schuster, German Bundestag
Jean-François Steiert, Swiss Parliament
Christoph Strässer, German Bundestag
Dr. Florian Toncar, German Bundestag
Franz Thönnes, German Bundestag
Uta Zapf, German Bundestag

Вясна96