Фотафакт: Новыя графіці «Свабоду Статкевічу» ў Менску

Новыя графіці з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча з\’явіліся ў Менску ў дзень нараджэння палітвязня.

Надпісы былі нанесеныя чорнай фарбай на сцены старых будынкаў, а таксама на агароджы ў розных раёнах горада. Акрамя таго, у Менску з\’явіліся новыя налепкі з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча ды астатніх палітвязняў. 

Нагадаем, Мікалай Статкевіч, асуджаны на шэсць гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў «выбараў» 2010 года, сёння адзначае дзень нараджэння. Палітыку споўнілася 59 гадоў.

Хартыя\’97