Французкія сацыялісты патрабуюць неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча

Сацыялістычная партыя Францыі асудзжае арышт Мікалая Статкевіча і патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

Аб гэтым гаворыцца ў адмысловай заяве, размешчанай на партыйным сайце французкіх сацыялістаў. У прыватнасці, у ёй гаворыцца:

“БЕЛАРУСЬ: Сацыялістычная партыя асудзіла арышт Мікалая Статкевіча.

“22 верасня 2017 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікола Статкевіч ізноў адвольна затрыманы беларускімі ўладамі на два тыдні. Зняволеныя некалькі разоў на працягу некалькіх месяцаў у перыяд са снежня 2010 па жнівень 2015 года, Гэта адна з галоўных фігур дэмакратычнай апазіцыі, які быў кандыдатам у прэзідэнты і супрацьстаяў прэзідэнту Лукашэнка у 2010 годзе.”

У заяве гаворыцца таксама, што ў  сакавіку 2017 года кіраўніцтва Сацыялістычнай партыі асабіста пазнаёміліся з Мікалаем Статкевічам на XXV Кангрэсе Сацінтэрна.

Ад пачатку 1990-х гадоў Мікола Статкевіч змагаўся за права для кожнага з народаў былога СССР  дэмакратычна вызначыць свой шлях самастойна.

Сацыялістычная партыя пацвярджае сваю глыбокую занепакоенасць за лёс лідэра сацыял-дэмакратаў і усіх праціўнікаў рэжыма. Яна заклікае французскія улады  і ўсе дзяржавы, якія маглі б унесці свой уклад, усупрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам, патрабаваць ад беларускіх ўлад неадкладнага вызвалення Міколы Статкевіча.