Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі папярэджання

У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеныя пастановы аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Антона Жылко.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Антона Жылко абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня. Хадайніцтва аб вядзенні працэсу на беларускай мове судом было адхіленае.

Суддзя Іван Неўмяржыцкі пакараў актывіста штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

У гэтым жа судзе на 28 верасня прызначаны суд над лідэрам руху «Разам» за Вячаславам Сіўчыкам, таксама за ўдзел у акцыі папярэджання 8 верасня. На суд палітык не з\’явіўся, аднак гэта не стала перашкодай для прыцягнення яго да адказнасці: пастанова суда – штраф 45 базавых велічынь.