Год таму прайшоў Марш раззлаваных беларусаў

17 лютага 2017 года тысячы чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску.

Выйсці на вуліцы людзей заклікаў Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК) у знак пратэсту супраць дэкрэта №3 «аб дармаедамі».

Тысячы беларусаў правялі мітынг на Кастрычніцкай плошча, а затым прайшлі па праспекце Незалежнасці да будынка Міністэрства па падатках і зборах.

Удзельнікі Маршу раззлаваных беларусаў прынялі рэзалюцыю, асноўныя патрабаванні якой: адмяніць ганебны дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», спыніць зніжэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва, вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары.