Калі ты папрашайка – які з цябе дыктатар?
Размова з палітыкам пра падрыхтоўкі да акцыі супраць вучэнняў «Захад» на тэлеканале “Белсат” напярэдадні ягонага затрымання. У суботу Мікалая Статкевіча затрымалі і адправілі на Акрэсціна адбываць 15 содняў, якія яму далі яшчэ 9 жніўня.
З інтэрв\’ю Мікалая Статкевіча тэлеканалу “Белсат”:
Мы не супраць вучэнняў – беларускае войска павіннае вучыцца. Мы супраць канкрэтна гэтых вучэнняў. Некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў на беларускай зямлі – магчыма, яны або частка іх застануцца пасля вучэнняў у Беларусі. Мы прыцягваем да іх увагу – і зніжаем імавернасць таго, што кепскія сцэнары спраўдзяцца, піша Белсат.
Безумоўна, улады паспрабуюць перашкодзіць акцыі. Шэраг актывістаў, у тым ліку і я, атрымалі арышты, але нас не саджаюць. Некаторыя самі прыходзілі на Акрэсціна, але ім казалі, што «месцаў няма».
Вы шукаеце нагоду не выходзіць
Калі вас пасядзяць напярэдадні, што вы можаце сказаць людзям цяпер?
Вам страшна і вы шукаеце нагоду не выходзіць. Няма правадыра – і мы Беларусь бараніць не можам. Аднаго чалавека забіць могуць – не тое, што пасадзіць. І што – гэта нагода плюнуць на гэтую краіну?
Акцыю будзе каму ўзначаліць – у Радзе БНК – 21 чалавек. Усіх не пасадзяць.
Лёс акцыі вырашаюць улады, але не трэба баяцца. Я лічу: ты або дыктатар, або папрашайка. Калі папрашайка – то які з цябе дыктатар? Арганізатары гатовыя атрымаць штрафы ці арышты – нам не прывыкаць.