Навіны

Каваленка мае выйсці на волю пасля 10 сутак арышту

Заўтра, 3 студзеня, на волю, пасля 10-ці сутак арышту, выйдзе актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка.

Жонка зняволенага Алена Каваленка расказала, што Сяргей у зняволенні галадае супраць незаконнага, на яго думку, затрымання. Дзяжурны ізалятара паведаміў Алене, што стан здароўя яе мужа ў сувязі з галадоўкай – не пагоршыўся:

– Хто-небудзь сустрэне, бо я з дзецьмі. У нас тут не так далёка, пагляджу, можа і сустрэну. Тэлефанавала туды, мне сказалі, што быццам усё нармальна. Галадае, лекары яго глядзяць, не ўзнікала пытанняў па здароўю. Маці да гэтага 31-га сказалі, што ці вазілі яго да доктара, ці там глядзелі, у яго доктар быў. Розныя дзяжурныя, атрымалася, што ёй адно сказалі, мне – іншае.

 Слухайце тут 

Сяргей Каваленка быў затрыманы 24 снежня, адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебску. Павінен вызваліцца 3-га студзеня прыкладна ў 17 гадзін. Актывіст быў затрыманы пасля таго, як на адным з дамой з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Беларускае Радыё Рацыя