"Марш годнасці і волі" на Дзень Волі
Рабочая група аргкамітэта па святкаванні 100-й гадавіны БНР па яго даручэнню вызначыла новы час пачатку святочнага шэсця 25 сакавіка ў Мінску, варыянты яго маршрута і назву.
«Марш годнасці і волі» пачнецца ў 12.00 ад пл. Я. Коласа і пройдзе да месца святочнага канцэрта каля Опернага тэатра.
На правядзенне шэсця будзе пададзена заяўка па маршруту: пл. Я. Коласа — пр. Незалежнасці — пл. Перамогі — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — Оперны тэатр.
Калі ўлады не задаволяць гэтую заяўку, шэсце ад пл. Я. Коласа да месца канцэрта пройдзе па пр. Незалежнасці і вул. Я. Купалы. Заяўка на првядзенне «Марша годнасці і волі» будзе пададзе 7 сакавіка.
Са старонкі ў ФБ Мікалая Статкевіча