Навіны

Шэсцю і канцэрту быць

Сябры аргкамітэта выказалі ўпэўненасць у годным святочным шэсці і канцэрце ў гонар 100-й гадавіны аднаўлення нашай незалежнасці.

5 сакавіка каля офіса БНФ адбылося чарговае паседжанне аргкамітэта па святкаванню 100-годдзя БНР. Паседжанне было склікана ў адпаведнасці з рашэннем аргкамітэта, аднагалосна прынятым 19 лютага. Удзел у паседжанні ўзялі болей за 30 сябраў аргкамітэта. Сярод іх – прадстаўнікі 7 з 13 арганізацый, якія ў студзені падалі заяўку на правядзенне “Свята незалежнасці” 25 сакавіка ў Мінску.

На паседжанні было выказана шкадаванне сепаратнымі дзеяннямі чатырох з 13 арганізацый-заяўнікаў “Свята незалежнасці”. Гэта дазволіла ўладам адхіліць агульную заяўку на святочнае шэсце ад пл. Я. Коласа і канцэрт на пл. Свабоды. Удзельнікі сепаратных дамоўленасцяў атрымалі дазвол толькі на канцэрт каля Опернага тэатра. Таксама ўлады так змянілі час пачатку канцэрта, каб ён супаў з заяўленым аргкамітэтам часам пачатку шэсця.

У сувязі з гэтым і дзеля поўнага выканання сваіх папярэдніх рашэнняў, аргкамітэт даручыў сваёй рабочай групе па святкаванню ў Мінску змяніць час пачатку шэсця ад пл. Я. Коласа, каб яно завершылася каля Опернага тэатра да пачатку канцэрта. Рабочая група павінна падаць адпаведную новую заяўку на шэсце 7 сакавіка, улічыўшы прэтэнзіі, вылучаныя уладай да папярэдняй заяўкі.

Таксама аргкамітэт прыняў рашэнне вылучыць са складу сваёй рабочай групы па святкаванню ў Мінску асобную рабочую групу па падрыхтоўцы канцэрта, абраўшы яе старшынём Паўла Белавуса.

Сябры аргкамітэта выказалі ўпэўненасць у годным святочным шэсці і канцэрце ў гонар 100-й гадавіны аднаўлення нашай незалежнасці.

Са старонкі ў Фэйсбуку Мікалая Статкевіча