Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку палітвязняў” (+ відэа)
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла сёння рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Адну з адмоваў атрымала ініцыятыўная група па вылучэніі кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча.
Жонка вязня і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч, адзначыла, што ўжо на працягу ўжо двух апошніх гадоў розныя прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама неаднаразова заяўлялі, што група Міколы Статкевіча не будзе зарэгістраваная ні ў якім разе. Але гэтую адмову жонка палітзняволенага не разглядае як паражэнне. Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і за вызваленне палітвязняў і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.