Мікалай Статкевіч: Артыкул 128 не мае тэрміну даўнасці.

Мікалай Статкевіч пракаментаваў учарашні напад на Змітра Дашкевіча супрацоўнікамі АМАПа:

З нагоды ўчарашніх катаванняў аднаго з лідараў апазіцыі, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса Змітра Дашкевіча. Лічу, што дзеянні супрацоўнікаў Мінскага ОМОНа падпадаюць пад дзеянне арт.128 Крымінальнага кодэкса РБ. Вось адпаведныя вытрымкі з гэтага артыкула.

Статья 128. Преступления против безопасности человечества.

…пытки или акты жестокости, совершаемые в связи с …политическими убеждениями… –

наказываются лишением свободы на срок от семи до двадцати пяти лет, или пожизненным заключением, или смертной казнью.

Примечание. Под пыткой понимается любое действие, которым какому-либо лицу умышленно причиняются сильная боль, физическое или психическое страдание… в целях наказания либо в иных целях либо по любой причине, основанной на дискриминации любого характера, когда такая боль или страдание причиняются государственным должностным лицом, выступающим в официальном качестве, с использованием своих служебных полномочий…

Памятаю канец жніўня 1991 года, калі пасля правалу путча ў Маскве ва ўсіх газетах друкавалі тэлефоны для паведамленняў пра выпадкі падтрымкі путчыстаў супрацоўнікамі сілавых структураў. Такіх паведамленняў было вельмі шмат і многія пазбавіліся кар\’ры, службы. Былі і крымінальныя справы. Сілавыя структуры – асяродак вельмі канкурэнтны і цяжка было разабрацца, дзе аб\’ектыўная інфармацыя, а дзе барацьба за пасады ці звядзенне асабістых рахункаў.

Настойліва раю супрацоўнікам цяперашніх беларускіх сілавых структураў засцерагчы сябе ад магчымых праблемаў у будучыні і не зрабіцца крайнімі пры змене ўлады. Таму, калі вам аддаюць супрацьзаконны загад, паспрабуйце зафіксаваць гэта. Напрыклад, на дыктафон мабільнага тэлефона ў кішэнні. Ці проста запісаць пазней падрабязнасці і абставіны атрымання такога загада на паперы і схаваць яе.

Таксама аналагічна фіксуйце выпадкі ажыццяўлення супрацьпраўных дзеянняў, сведкамі якіх вы сталі. Гарантую, што пры ўсталяванні ў Беларусі дэмакратычнай улады, вы будзеце ўзнагароджаны за прадстаўленне інфармацыі пра супрацьпраўныя дзеянні, якія могуць падпадаць пад дзеянне арт.128 КК РБ. Калі вы мусілі ўдзельнічаць у такіх дзеяннях, то вы будзеце пазбаўлены ад адказнасці за іх у выпадку, калі вашае паведамланне пра іх было першым.

Артыкул 128 з\’яўляецца экстэрытарыяльным – судзіць па яму могуць у любой краіне свету. І гэты артыкул не мае тэрміну даўнасці.