Мікалай Статкевіч – беларусам: Трымайцеся, засталося нядоўга
Не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада зможа скасаваць санкцыі.
– Безумоўна, сачу за ўсімі гэтымі «судовымі» працэсамі. Відавочна, што ўлада імкнецца ўсімі сродкамі не дапусціць масавых вясновых пратэстаў. Асноўны з гэтых сродкаў – страх. Адтуль і гэтыя неадэкватныя абвінавачванні з немалымі тэрмінамі.
Але зняволенне дзяўчат-журналістак за выкананне іх службовых абавязкаў выклікае хвалю эмацыйнай рэакцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Супрацьстаяць гэтай хвалі «рэал-палітыкі» не змогуць і таму неўзабаве трэба чакаць чарговага этапу санкцый. І не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада здолее потым скасаваць тыя санкцыі, як гэта было ў 2015 годзе.
У найлепшым для ўлады выпадку, можа, атрымаецца адтэрмінаваць наступныя этапы санкцый.
Прывітанне і падтрымка ўсім арыштаваным за свабоду. Хай трымаюцца – ужо нядоўга.