Мікалай Статкевіч – беларусам: Трымайцеся, засталося нядоўга

Не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада зможа скасаваць санкцыі.

– Безумоўна, сачу за ўсімі гэтымі «судовымі» працэсамі. Відавочна, што ўлада імкнецца ўсімі сродкамі не дапусціць масавых вясновых пратэстаў. Асноўны з гэтых сродкаў – страх. Адтуль і гэтыя неадэкватныя абвінавачванні з немалымі тэрмінамі.

Але зняволенне дзяўчат-журналістак за выкананне іх службовых абавязкаў выклікае хвалю эмацыйнай рэакцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Супрацьстаяць гэтай хвалі «рэал-палітыкі» не змогуць і таму неўзабаве трэба чакаць чарговага этапу санкцый. І не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада здолее потым скасаваць тыя санкцыі, як гэта было ў 2015 годзе.

У найлепшым для ўлады выпадку, можа, атрымаецца адтэрмінаваць наступныя этапы санкцый.

Прывітанне і падтрымка ўсім арыштаваным за свабоду. Хай трымаюцца – ужо нядоўга.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».