З тазіка паказалі выкрыты склад выбухоўкі

| ФОТА |  Такі яшчэ не выкрылі

Сёння [10.03] з тазіка паказалі выкрыты склад выбухоўкі і зброі ўжо выкрытай “групы тэрарыстаў”, якая настолькі жахлівая, што нават яе колькасць назваць выкрывацелям боязна. Толькі нешта я сярод тых знойдзеных злавесныя прылад не ўгледзеў ніводнага дохлага пацука для атручвання вадаправодаў.

Памятаю, як 15 год таму тая ж кантора распавядала, што злавіла тэрарыстаў з пацуком. Таксама абяцалі, што хутка пра іх (тэрарыстаў, а не пацукоў) раскажуць. Дагэтуль чакаю 🙂

Але, насамрэч, усё не смешна. Бо ёсць не толькі танныя страшылкі, але і дэманстратыўна алагічныя вялікія турэмныя тэрміны сумленным людзям за спробы абараніць закон. Ёсць збіцці, катаванні і забойствы. Відавочна, што рэжым спрабуе зламаць волю грамадства, каб зрабіць яго пакорлівай масай. Не зважаючы, што такое непазбежна прывядзе да дэградацыі краіны і яе спаўзання ў Расію .
Дзень Волі выявіць, ці захавала грамадства волю да барацьбы ва ўмовах масавых рэпрэсій.
Мікола Статкевіч

10.03.21