Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4

Мікалай Статкевіч этапаваны ў Магілёў, у турму №4.

Згодна з рашэннем суддзі Шклоўскага раённага суда Баранчыкавай там ён павінен знаходзіцца да канца тэрміна – 1 год, 7 месяцаў 15 дзён.

Аб гэтым паведаміла Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах.

Сёння я датэлефанавалася ў калонію, дзе мне падцвердзілі, што Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4 у Магілёве. Прайшло крыху больш за 3,5 месяцы з таго часу, як ён пакінуў гэту ўстанову. І зараз ізноў у яе вярнуўся. Пра дату этапу мне гаварыць у калоніі адмовіліся, але, мяркую, гэта адбылося ў той жа дзень, калі адбыўся суд, дакладней, у ноч з 4-га на 5-е траўня. Бо, наколькі мне вядома, у іх этапы па панядзелках. Ды і спяшаліся ж завершыць суд у адзін дзень нездарма. Відаць, і сабрацца толкам не далі, бо Мікола знаходзіўся ў ПКТ, а рэчы яго – ў атрадзе. І тут дэ жа вю. Гэтак жа, у тэрміновым парадку, не даўшы сабрацца, яго этапавалі ў 2012 годзе.

Мікалай Статкевіч – апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль, ужо 1600 дзён, знаходзіцца за кратамі.  26 траўня 2011 года ён быў асуджаны да шасці год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 чэрвеня быў этапаваны ў ПК – 17 у Шклоў.

Але ўжо 12 студзеня 2012 года па прадтаўленню адміністрацыі шклоўскай калоніі яму было ўзмоцнена пакаранне. Ён быў пераведзены на тры гады на турэмны рэжым. 12 студзеня 2015 года, пасля завярэння трохгадовага тэрміну, быў ізноў этапаваны ў Шклоў. І вось – новы этап.

Цяпер напісаць Мікалаю Статкевічу можна па старому “новаму” адрасу:

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4, каранцін