Навіны

Мікалай Статкевіч: І час ідзе хутка…

«Здароўе — гэта капітал і ў яго трэба інвеставаць…»

Так напісаў у лісце да жонкі Мікалай Статкевіч. Аб гэтым Марына паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


Мікола «намыліў мне шыю» за закінутыя заняткі:), — напісала жанчына.

«Здароўе — гэта капітал і ў яго трэба інвеставаць. У мяне тут сітуацыя, безумоўна, спецыфічная — час ёсць, а выбар заняткаў невялікі. Але імкнуся так іх арганізаваць, каб часу ўвесь час не ставала, каб, як узнагарода сабе, у канцы дня гадзіну пачытаць лёгкую кніжку. […]

Усё гэта дазваляе захоўваць, найперш, нармалёвы псіхалагічны стан, выбіць з якога не могуць ні «візіты» ў карцар, ні «фантаны» тут. І час ідзе хутка, нават вельмі хутка»…