Нямецкія сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваліць Статкевіча

Старшыня SPD Зігмар Габрыэль заявіў, што “колішні кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасьць зрабіць выклік Лукашэнку”.


У інтэрвію бэрлінскаму выданьню “Tagesspiegel am Sonntag” – нядзельнаму дадатку да газэты “Tagesspiegel” –  лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль заклікаў беларускія ўлады вызваліць з-за кратаў колішняга свайго беларускага калегу сацыял-дэмакрата Міколу Статкевіча.

Паводле ягоных словаў, “колішні кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасьць зрабіць выклік Лукашэнку”.

“Я заклікаю да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі Статкевіча, а таксама іншых беларускіх палітвязьняў!”, –  адзначыў у інтэрвію Зігмар Габрыэль.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць заўтра на сайце: http://www.tagesspiegel.de