Мікалай Статкевіч: Мы павінны вырашыць разам, ці ісці нам на гэтыя выбары (+ відэа)
Змяніць сітуацыю ў краіне праз выбары, якіх няма. Першая частка тэзісу, якой апелюе да грамадскасці каманда Таццяны Караткевіч, выклікае неадназначную рэакцыю сярод іншых прадстаўнікоў апазіцыі.
Мадэль улады, пабудаваная праз больш чым дваццаць гадоў кіравання краінаю Аляксандрам Лукашэнкам, такая, што выбары ператварыліся ў намінальны рытуал, з заўсёды прадказальным вынікам. Таму агучаныя Лідзіяй Ярмошынай лічбы дагэтуль ніколі не прызнавала міжнародная супольнасць.
У такіх варунках частка апазіцыі заклікае грамадзянаў ігнараваць выбары і не пайсці на ўчасткі, бо галасы, як і падчас мінулых кампаніяў, будуць скрадзеныя. У сваю чаргу ўлады намагаюцца стварыць максімальна ліберальную кампанію. Усё часцей у дзяржаўных медыях сюжэты з удзелам кандыдаткі ад кампаніі «Гавары праўду». І калі з яе вуснаў гучыць крытыка існай улады, гучыць яна досыць абмежавана. Такім чынам ствараецца нагода для міжнародных назіральнікаў казаць аб прагрэсе. У выніку прэзідэнцкія выбары могуць прызнаць на Захадзе.
Пра магчымыя сцэнары сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі разважае ў «Гарачым каментары» былы палітвязень Мікалай Статкевіч.