Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Мікалай Статкевіч: Украіне будзе цяжка

Вельмі хвалюе сітуацыя ва Украіне. палохае, што ўсё ідзе да вайны, – напісаў нядаўна Мікалай Статкевіч у лісце да родных.

“Украіне будзе цяжка, але яны хоць мэтанакіравана працавалі на ўмацаванне нацыі праз гісторыю і мову.

А Беларусь […] апошнія 20 гадоў у значнай ступені згубіла.

Апошнім часам дзяржава пачала рабіць нясьмелыя крокі ў гэтым накірунку. Вось і зараз па АНТ ідзе няблагі фільм пра 1863 год. Але гэтага занадта мала. А тая пагроза, пра якую мы ведалі і папярэджвалі ад пачатку незалежнасці, зрабілася зараз відавочнай амаль для ўсіх. Мэты Расіі выявіліся і ніякай няўцямнай “інтэграцыяй” яна абмяжоўвацца не збіраецца. Наша дзяржава добра навучылася спраўляцца з праявамі ўнутранай незадаволенасці, нават самымі нязначнымі. Але перад пагрозай з Усходу яна абсалютна бездапаможная. Дагуляліся, стратэгі!

Мікалай Статкевіч быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе. У дзень выбараў быў арыштаваны і асуджаны да шасці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У студзені 2012 года рэжым утрымання яму быў пагоршаны. Ён быў пераведзены на тры гады на турэмны рэжым. Зараз утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве. Нядаўна, у сувязі з пагрозай бяспецы, напісаў заяву аб бяспечным утрыманні і зараз знаходзіцца ў адзіночнай камеры.

Апошні з кандыдатаў у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34