Актуальна

Мікола Статкевіч: Я не гатовы быць царом

Пра «рускі сьвет», беларускую тэрапію страху і любові ў сям’і палітыка — Сяргей Дарафееў бярэ эксклюзіўнае інтэрвію ў экс-кандыдата на прэзыдэнта Беларусі, былога палітвязьня Міколы Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч.

На нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах Мікола Статкевіч сваю кандыдатуру выставіць ня мог: яго (як і некаторых іншых палітвязьняў) вызвалілі з турмы, калі перадвыбарчы лякаматыў ўжо на ўсю моц пускаў пар. Аляксандр Лукашэнка памілаваў нямілых дзяржаве, як паведамлялі дзяржаўныя СМІ, «зь меркаваньняў гуманнасьці». Кандыдата ў прэзыдэнты 2010 Мікалая Статкевіча затрымалі вечарам 19 сьнежня (у дзень папярэдніх выбараў) і праз непрацяглы час «за арганізацыю масавых беспарадкаў» прысудзілі да 6 гадоў. За кратамі ён правёў каля 5 гадоў. Нягледзячы на неаднаразовыя настойлівыя рэкамэндацыі супрацоўнікаў калёніі, прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі палітвязень так і не напісаў. «Amnesty International» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Сяргей Дарафееў, Радыё Свабода