НЕНАВІСНЫ КАМЕНЬ
Не адна бяда, а з прыплодам.
Лёс ізноў абвясціў вайну…
Я тану са сваім народам –
У бяскрайняй дрыгве тану…
Жыць бы сыта, прыгожа, чыста,
Мець за будучыню спакой,
Але каменем лукашысты
На грудзях у зямлі маёй…
Як прыняць ненавісны камень?
Толькі, хлопцы, сваімі рукамі
Адкаціць – хай ляжыць у яме.
Хай зямля уздыхне вясной…
РЫГОР ШЭРДА, 27.02.2016 г.