Лісты на волю

Пяць «вясёлых» дзён

З ліста ад 24.11.2022

«Пропуск у ліставанні на гэты раз быў выкліканы не ШІЗА, а […] захворваннем на «неназываемую вірусную інфекцыю». Зараз мне істотна лепей. Тым болей, што змяніў абстаноўку — 21.11 мяне часова перавялі з адзіночкі ў медсанчастку па вынікам рэнтгена. Сказалі, што у мяне выяўлена «правабаковае запаленне лёгкіх». Мушу прымаць антыбіётыкі. Але нарэшце сёння пазбавіўся тэмпературы, якая дагэтуль была пастаяннай на ўзроўні ~ 38°С. Нармалізаваўся і апетыт, зноў пачаў чытаць газеты і часопісы.

Дарэчы, наконт апетыта — у тыя пяць «вясёлых» дзён — з 11.11 па 15.11, калі ўсё адразу (вялікая тэмпература, амаль бесперапынная арытмія, галаўны боль і г.д.), то апетыт быў зусім знік, ванітавала нават пры думках аб тлустым, салодкім і г.д. Я тады скарыстаўся гэтым і амаль перастаў есці. Дні тры, мінімум, дык толькі піў. Каб не карміць варожы вірус-агрэсар. І гэта дапамагло — мне стала рабіцца лепей. Думаю, што калі згаладалы арганізм шукаў па клеткамі, чаго з’есці і сустракаў вірус, то ён яго таксама еў. Так і выкарастаўся. ?

[…]

Пішу лісты я зараз доўга.

[…]

Тое, што Масква масава бамбіць энэргасістэму Украіны, каб прымусіць яе не столькі да перамоў, колькі да спынення наступу на Данбасе — я ведаю. Вяртанне той жа Макееўкі робіць вельмі складанай задачай для Масквы завязаць «ДНР» і «ЛНР» у адзіны гаспадарчы комплекс.А наступ жа яшчэ працягваецца і баяздольнасць украінскага войска ды яго тэхналагічны ўзровень толькі растуць.»

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае