Псіхалагічная разнастайнасць

З ліста ад 10.10.2022

“Чарговы перапынак у ліставанні, як заўсёды, выкліканы ШІЗА. На гэты раз быў там з 5.10 па 10.10. Ужо неяк і прызвычаіўся да змены відаў пакаранняў – “адзіночка” – ШІЗА – “адзіночка” 🙂  Псіхалагічная разнастайнасць у такіх абставінах карысная.”

> > >󠆡

Далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый

З ліста ад 03.10.2022

“З тых падзей на волі, інфармацыя пра якія дайшла, уразіла паспешлівае рашэнне Крамля пра далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый. Не ведаю, якімі матывамі кіравалася Масква. “Заднім чынам” стварыць нагоду для мабілізацыі (бараніць тэрыторыю РФ), дэмаралізаваць Украіну, запалохаць суседнія дзяржавы, стварыць у расійскім грамадстве “крымскую эйфарыю” і даць Пуціну карт-бланш на пасаду прэзідэнта да 2030 года?

> > >󠆡

Расійская мабілізацыя

З ліста ад 29.09.2022

“Расійская мабілізацыя вымушаная банальныі недахопам сухапутных войскаў. Хоць і пісалі, што ва Украіне ваявала толькі 20% расійскай арміі, але ж гэта (з улікам кампенсацыі страт) блізу паловы сухапутных войскаў.

> > >󠆡

Кітай дапаможа толькі словамі

З ліста ад 19.09.2022

“Афіцыёз шмат піша пра ШОС. Увогуле, стала тэндэнцыяй маляваць ШОС ці той жа БРІКС, як нейкія магутныя блокі, здольныя супрацьстаяць калектыўнаму Захаду.

Калі Захад зараз сапраўды кансалідаваны намаганнямі Байдэна і дзеяннямі Пуціна, то ў ШОС і БРІКС уваходзяць вельмі разнастайныя па палітычным і эканамічным мадэлямі, часта варожыя паміж сабой краіны.

> > >󠆡

Алесь Бяляцкі, трэці ў гісторыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за кратамі

7 кастрычніка 2022 году, калі ў Осла агучылі імёны новых ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру і калі першым прагучала ягонае імя, Алесь Бяляцкі ўжо 1 год і тры месяцы знаходзіўся ў галоўнай менскай турме — СІЗА на вуліцы Валадарскага.

> > >󠆡