Навіны

Беларусь, 25 сакавіка… Зноў затрыманні (абнаўляецца)

25 сакавіка распачаліся арышты. На вуліцы затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян, Алег Варашкевіч, старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, айцец Вікенцій, Міхаіл Савіцкі…

101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце.

Читать далее
Грамадская акцыя

Алена Талстая: Каторы раз, за больш чым 20 год, Дзень Волі ўлады проста скралі

На 101-я ўгодкі БНР актывісты Руху салідарнасці «Разам» – святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій і сустаршыня Руху Алена Талстая – выйшлі на плошчу Каліноўскага ў Менску (афіцыйная назва Кастрычніцкая) з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Дзень Волі ў няволі», паведамляе «Радыё Рацыя».

Читать далее
Навіны

НАПАЛОХАНЫ САМАЗВАНЕЦ

Сённяшнія арышты музыкаў ды актывістаў, як і затрыманні ўдзельнікаў учарашняга святкавання Дня Волі, праведзенага ў дазволенай ўладай рэзервацыі — усё гэта важны сігнал рэжыма грамадству. Яго сэнс такі — гульні з «апазіцыяй-лайт» скончыліся. 
Читать далее
Актуальна

Максім Вінярскі: «Дыктатура не будзе бараніць незалежнасць, дыктатура будзе гандлявацца»Максім Вінярскі: «Дыктатура не будзе бараніць незалежнасць, дыктатура будзе гандлявацца»

Нядаўна ў рэдакцыі пераглядалі фотаздымкі з палітычных акцый 10-гадовай даўніны. Уразіла тое, што ў 2009-м было непараўнальна больш, чым сёння, і саміх падзей палітычнага кірунку, і іх удзельнікаў.

Мы вырашылі спытаць заўсёднага наведвальніка пратэстных акцый, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, што змянілася за апошні час у рэчышчы грамадскага супраціву і чаму ён дасюль гэтым займаецца.

Читать далее
Навіны

КАБ БЕЛАРУСЬ НЕ ЗНІКЛА

Віншую з Днём Волі ўсіх, хто мае волю і годнасць змагацца за вызваленне нашай краіны!

Патрыёты, якія ў 1918 годзе паспрабавалі атрымаць незалежнасць для Беларусі, тады прайгралі. За сваю спробу большасць з іх заплаціла жыццём.

Читать далее