Дэмакратычныя сілы дамовіліся пра супольнае святкаванне стагоддзя БНР
Аргкамітэт заклікаў улады прызнаць Дзень Волі афіцыйным святам.
Cёння ў Менску ў офісе Партыі БНФ прайшло пашыранае пасяджэнне аргкамітэта ў святкаванні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель:
— У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі большасці дэмакратычных партый і рухаў: мастакі Мікола Купава і Алесь Марачкін, лідары БНК Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, сустаршыня аргкамітэта стварэння партыі БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідар Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, старшыня Аб\’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Cіўчык.
Read More